Вы тут

Фестываль для абітурыентаў «Мая дарога ў БДУ — 2021» пройдзе 11 снежня


Ён адбудзецца ў анлайн-фармаце на пляцоўцы Skype. Пачатак у 11.00 Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ўсе, хто хоча вучыцца ў вядучай ВНУ краіны.


Праграма фестывалю прадугледжвае прэзентацыю навучальнай, навуковай, культурнай, грамадскай і міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. У якасці спікераў выступяць лідары студэнцкіх арганізацый і прадстаўнікі розных факультэтаў. Таксама абітурыенты змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць.

Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, неабходна да 11 снежня зарэгістравацца па спасылцы Пасля рэгістрацыі на адрас электроннай пошты ўдзельніка вышлюць спасылку трансляцыі.

Арганізатарамі анлайн-форуму выступаюць цэнтр прафарыентацыі, студэнцкага адміністравання і працаўладкавання, Студэнцкі савет па якасці адукацыі і Студэнцкая куратарская служба БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.