Вы тут

Што будуць абмяркоўваць на лічбавым форуме #GBCregіons у Магілёве


Лічбавізацыя прамысловасці, транспарту і будаўніцтва тэхналогіі 5G для рабатызаванага і дыстанцыйнага кіравання тэхнікай, лічбавыя двайнікі. Гэтыя і іншыя праекты будуць прадстаўлены на пятым (заключным сярод абласных) рэгіянальным лічбавым форуме #GBCregіons (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне — рэгіёны) у Магілёве 14 снежня.


Фота: pixabay.com

Традыцыйна ўдзельнікі форуму прадставяць даклады, звязаныя з уступленнем у сілу закона аб ахове персанальных даных і выдачай ІD-картак, заўважыў Аляксей ЦЫМБАЛАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам:

— Наш цэнтр прадставіць на форуме сваю паслугу — абаронены сегмент адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных — і раскажа аб адукацыйных паслугах у сферы абароны інфармацыі.

Асноўная каштоўнасць мерапрыемства ў тым, што форум стане жывой пляцоўкай для абмеркавання існуючых пытанняў, вывучэння актуальных трэндаў і вызначэння задач па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у жыццё нашых жыхароў, упэўнены Руслан СТРАХАР, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама:

— Асаблівую значнасць для рэгіёна будзе мець пытанне ўкаранення біяметрычных пашпартоў і рэалізацыя закона аб абароне персанальных даных. З 1 верасня на Магілёўшчыне ўжо выдалі больш за тры тысячы ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў, а да сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту падключана 1603 арганізацыі (84 % ад агульнай іх колькасці ў вобласці).

Цікава, што ўпершыню аналагічны абласны форум #GBCregіons пройдзе і ў Бабруйску, дзе, у прыватнасці, абмяркуюць, як у горадзе ўкараняюцца інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі «Разумны горад».

— У Бабруйску завяршаецца распрацоўка стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, у аснову якой паклалі прапановы бабруйчан, якія ў будучыні бачаць свой горад разумным і лічбавым, — расказала Вольга ЖУК, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама.

Адзін з прыярытэтных кірункаў работы Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг у сферы будаўніцтва электроннага ўрада, у тым ліку бяспечных сродкаў ідэнтыфікацыі, а таксама прымянення лічбавых рашэнняў у розных галінах эканомікі, — распрацоўка і прапанаванне электронных сэрвісаў для бізнесу і грамадзян, падкрэсліў Раман ГРАДУСАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг:

— Попыт на ёмісты дыялог з дзяржавай у тым месцы, якое зручна для кліента, расце. Павялічваецца алічбоўка ўзаемаадносін грамадзян і дзяржавы і перавод большасці сэрвісаў у электронны выгляд. Адзіная кропка доступу — адзіны партал электронных паслуг (АПЭП), дзе ўжо рэалізавана больш за 200 сэрвісаў. Летась тут аказана звыш 6,5 млн электронных паслуг, а сёлета, як чакаецца, іх будзе 15 мільёнаў (прыкладна 35 тысяч у дзень).

Вялікі попыт і на аказанне электронных адміністрацыйных працэдур, 60 з якіх рэалізаваны на АПЭП. Штодня ў электронным выглядзе рэалізоўваецца каля 200 працэдур. Цяпер на партале ў электронным фармаце можна падаць заяву, прыкласці неабходныя дакументы, адсачыць, як здзяйсняецца адмінпрацэдура, і атрымаць рашэнне па ёй.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.