Вы тут

Андрэйчанка: Шмат напрамкаў для актывізацыі ўзаемадзеяння


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам, паведаміла БелТА.


Спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Беларусі і Саудаўскай Аравіі неабходна развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, дагаворна-прававую базу, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. «Немалую ролю, вядома, у развіцці адносін адыгрываюць і міжпарламенцкія групы дружбы, якія створаны ў нашых парламентах. Думаю, што надышоў час для таго, каб нашы групы дружбы падрыхтавалі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Яго можна было б падпісаць падчас візіту на высокім узроўні. У цэлым хачу сказаць, што ў Беларусі і Саудаўскай Аравіі вельмі шмат напрамкаў, па якіх мы можам актывізаваць наша супрацоўніцтва. Таму мы чакаем і ад вас цікавых прапаноў, напрамкаў і ініцыятыў», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, пасол дадаў, што Саудаўская Аравія таксама зацікаўленая развіваць узаемадзеянне з Беларуссю. «У дадзены момант у нас вельмі актыўная сумесная работа. У сувязі з сітуацыяй з COVІD-19 у апошнія два гады мы не змаглі абмяняцца дэлегацыямі, спадзяёмся, што цяпер будзе такая магчымасць. Каралеўства Саудаўская Аравія зацікаўлена ў абмене дэлегацыямі і ў актывізацыі ўзаемаадносін у эканамічнай сферы», — адзначыў Абдулрахман Сулейман аль-Ахмад.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.