Вы тут

Археолагі аднавілі старажытны саркафаг з таямнічай грабніцы Нара


У Японіі археолагі выкарыстоўвалі камп’ютарную графіку для аднаўлення вонкавага выгляду саркафага, які быў знойдзены пашкоджаным у таямнічай старажытнай магільні Нара, паведамляе The Asahi Shimbun, перадае МИР24.


Гаворка ідзе аб даследаванні старажытнага магільнага склепа, які быў знойдзены пры раскопках кургана Такамацузука ў прэфектуры Нара. Навукоўцы лічаць, што магільню ўзвялі паміж канцом VII і пачаткам VIII стагоддзя нашай эры.

Пахавальня была раскошнай. Фрэскі «прыгажуні Асука», якія ўпрыгожваюць яе прызнаныя нацыянальным здабыткам. Таксама ў пахавальнай камеры знойдзены саркафаг, значна пашкоджаны часам. Камп’ютарная графіка дапамагла спецыялістам аднавіць яго знешні выгляд. Для гэтага былі выкарыстаны ўсе звесткі, якія ўдалося атрымаць пры вывучэнні рэшткаў саркафага ў лабараторных умовах.

Група даследчыкаў з Археалагічнага інстытута Касіхары і Нацыянальнага навукова-даследчага інстытута культурных каштоўнасцей Нара ўстанавіла, што саркафаг выраблены з кедра і пакрыты чорным лакам. Ён быў упрыгожаны ўзорамі з медна-залатога сплаву і меднай фурнітурай. Памеры труны — 199,5 на 58 сантыметраў. Унутры саркафаг быў афарбаваны чырвонай фарбай, якая ўтрымоўвала ртуць.

Пакуль застаецца загадкай, для каго была пабудавана грабніца, але эксперты не сумняваюцца, што гэта быў чалавек вельмі высокага рангу. Сам магільны склеп раскапалі ў 1972 годзе.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.