Вы тут

Прэзідэнт адзначыў важнасць расследавання злачынстваў супраць беларускага народа ў гады ВАВ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, адзначыў важнасць і актуальнасць ініцыятывы Генеральнай пракуратуры па маштабным расследаванні злачынстваў супраць беларускага народа, перадае БелТА.


У час раскопак раней неўстаноўленага пахавання часоў ВАВ паблізу ўрочышча Уручча ў Мінску

Прэзідэнт адзначыў важнасць і актуальнасць ініцыятывы Генеральнай пракуратуры па маштабным расследаванні злачынстваў супраць беларускага народа. Сёння выяўляюцца новыя факты гітлераўскай акупацыі. «Размова ідзе пра мэтанакіраваную нацысцкую палітыку генацыду на тэрыторыі Беларусі. Яе крывавы вынік — знішчэнне больш як 3 мільёнаў жыхароў», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вельмі важна, каб сабраны масіў сведчанняў відавочцаў ваенных злачынстваў, вынікаў экспертыз і раскопак не лёг мёртвым грузам на архіўныя паліцы. Нельга дапусціць сцірання злачынстваў фашыстаў і іх памагатых з памяці. Гучней за тысячу слоў пра іх злачынствы расказваюць помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг і іншыя сумныя мясціны на нашай зямлі.

«Мы будзем дабівацца прызнання і асуджэння генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні», — заявіў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.