Вы тут

Лукашэнка пра важнасць зладжанай работы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў важнасць з’яднанасці ў дасягненні мэт, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае БелТА.


Прэзідэнт адзначыў каласальную хуткасць змяненняў у свеце: «У такіх умовах ад кожнага з нас неабходны максімальная канцэнтрацыя намаганняў, стараннасць і дысцыпліна. Патэнцыял зладжанай работы трэба мабілізаваць неадкладна, асабліва ў эканамічнай сферы».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што эканоміка — справа не толькі ўрада, Нацбанка і мясцовых улад. Праваахоўная сістэма таксама непасрэдна завязана на рэалізацыі гаспадарчых задач. «Трэба спыніць усялякія непатрэбныя праверкі. Не перашкаджайце людзям працаваць, але з каго трэба спытаць, спытайце. Пытанні карупцыі ніхто не здымаў», — сказаў ён.

«Непарушным пастулатам павінна быць справядлівасць правасуддзя. Патрабую, каб следства вялося максімальна адказна, падазроныя ў эканамічных злачынствах браліся пад варту толькі ў выключных выпадках», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.