Вы тут

Меркаванне: Кожны мусіць клапаціцца аб сваім здароўі


Сяргей Штык, пенсіянер з вёскі Бельск Кобрынскага раёна: 


— У Пасланнні гэтага года асабліва ўважліва слухаў тое, што датычыцца аховы здароўя. Не магу не пагадзіцца з пасылам, што кожны мусіць клапаціцца аб сваім здароўі. Вядома, наша медыцына павінна быць даступнай для ўсіх грамадзян. Вядома, айчынныя вучоныя павінны працаваць над новымі лекамі, новымі метадамі лячэння, абавязкам дзяржавы застаецца ўзвядзенне новых абектаў аховы здароўя і падтрыманне ў парадку тых, што працуюць. Гэта асноўнае...І разам з тым, варта задацца пытаннем, ці шмат намаганняў мы прыкладваем для таго, каб заўсёды падтрымліваць у форме уласны арганізм? Маю на ўвазе фізічныя практыкаванні, пасільную працу, адмову ад шкодных звычак, — кажа суразмоўнік.

Ён расказаў, што пасля выхаду на пенсію пераехаў у вёску, каб кожны дзень мець магчымасць папрацаваць фізічна, дастаткова доўга быць на свежым паветры. Акрамя таго, на думку пенсіянера, цяпер гэта аказалася яшчэ і адным са спосабаў прафілактыкі каранавіруса. У невялікім населеным пункце стасункі з людзьмі і любыя камунікацыі зведзены да мінімуму. 

— Хачу сказаць яшчэ пра свайго даўняга прыяцеля, жыхара суседняй вёскі, — працягвае суразмоўнік. — Васіль Аляксеевіч змог цалкам і канчаткова аднавіцца пасля інсульту менавіта дзякуючы здароваму ладу жыцця і фізічнай нагрузцы. Прайшоў год-другі, і былы сельскі настаўнік ужо апрацоўвае немалы ўчастак, вядзе хатнюю гаспадарку, акрамя таго ён уладкаваўся на работу з гнуткім графікам. Васіль Аляксеевіч займаецца спортам, наведвае лазню, выглядае нават здаравейшым, чым да інсульту. І прычыны таму — сіла волі, цвёрдасць характару плюс вясковы лад жыцця.

Ён лічыць, што нездарма людзі пацягнуліся да зямлі:

— Вось і ў нашай мясцовасці гараджане актыўна набываюць хаты. Гэта ж не толькі адпачынак на прыродзе, рыбалка, задушэўныя гутаркі ля вогнішча, гэта рэальны клопат пра здароўе. Бо калі набыў хату нават у якасці лецішча, абавязкова пасадзіш нейкую граду, каб атрымаць свежую зеляніну, развядзеш кветкі. Апошняе і спрыяе ўсебаковаму адпачынку, усталяванню душэўнай раўнавагі — важным складнікам здароўя. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.