Вы тут

«Усё па плане». Фрыстайлісты рыхтуюцца да алімпійскага старту


Сваё алімпійскае выступленне на Алімпійскіх гульнях пачынаюць беларускія фрыстайлісты. Першай праверкай сіл для іх стануць камандныя спаборніцтвы. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне гэты від упершыню ўключаны ў праграму спаборніцтваў. 


У статусе алімпійскай чэмпіёнкі, заваяваным у 2018 годзе, ў Пекін прыехала Ганна Гуськова. Чатыры гады таму ў яе мала хто верыў, усе чакалі перамог ад легендарнай Аллы Цупер. Але 25-гадовая Ганна Гуськова, нягледзячы на дотык рукой да снегу, выдатна выканала сваю праграму і ўпісала сваё імя ў гісторыю фрыстайла. Залаты медаль Ганна прысвяціла бацьку, які недажыў да галоўнай перамогі дачкі. Некалькі гадоў пасля карэйскай алімпіяды Ганна змагалася з траўмамі. Адразу пасля Гульняў у Пхенчхане стала балець левае калена. Спартсменка прызнавалася, што яно турбавала яе яшчэ на Алімпіядзе, але адрэналін заглушыў боль. Каб паўнавартасна аднавіцца, спартсменка прапусціла сезон. Вяртанне на снежныя схілы атрымалася выдатным — Ганна перамагла на этапе Кубка свету ў Маскве. Але зноў здарылася траўма, на размінцы на хуткасці 65 кіламетраў у час Ганна ўпала на ледзяным схіле і моцна ўдарылася плячом. Нягледзячы на дыскамфорт, Ганна выканала найскладанейшую праграму з трайным сальта і заваявала золата. І зноў — лячэнне, аднаўленне... Затым пандэмія, адмена спаборніцтваў. І Алімпійскія гульні. 

За месяц да старту алімпіяды Ганна Гуськова стала бронзавым прызёрам этапу Кубку свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Нядрэнная прверка сіл перад галоўным стартам. 

Прыклад Ганны Гуськовай дапаможа дэбютанткам Алімпійскіх гульняў — Ганне Дзярузе і Настассі Андрыянавай. 
Сваё майстэрства неаднаразова даказывалі вопытные спартсмены Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік. Станіслаў на сваіх першых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане быў адзіным беларусам, які змог пераадолець кваліфікацыю і прабіцца ў фінальны раўнд. Тады ён заявіў скачок з найвышэйшым каэфіцыентам складанасці, але ўпаў пры прызямленні і заняў толькі шостае месца. Пасля Алімпійскіх гульняў доўга разбіраўся з траўмай пляча. 

Спецыялісты адзначаюць вялікі патэнцыял Паўла Дзіка. Спарстмен гучна заявіў аб сабе ў Кубку свету сезона 2019/2020, калі двойчы падымаўся на п’дэстал. Макар Мітрафанаў на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у сезоне 2020/2021 заняў другое месца ў акрабатыцы. 

А тым часам беларускія фрыстайлісты ўжо праверылі аб’екты, на іх прыйдзецца выступаць. «Добрае ўражанне. Прызямленне тут крыху адрозніваецца ад тых, з якімі сутыкаліся на этапах Кубка свету. Яно круцейшае. Але ў цэлым адчулі градус, змаглі ў поўным складзе выйсці на трайныя сальта. Жаночая каманда пераскоквала падвойныя. Усё па плане, рухаемся далей», — адзначыў старэйшы трэнер нацыянальнай зборнай па фрыстайле Міхаіл Курловіч у інтэрв’ю прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 

Спаборніцтвы пачнуцца ў 14.00 па беларускім часе. 

Таксама заўтра свае сілы правераць канькабежкі Марына Зуева і Кацярына Слоева, якія будуць выступаць на дыстанцыі 5000 метраў. 

Спаборніцтвы пачнуцца ў 15.00 па беларускім часе. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.