Вы тут

Моладзь БРСМ сталіцы звярае гадзіннік напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму


17 лютага каля тысячы прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Мінскай гарадской арганізацыі прымуць удзел у масавым катанні на каньках па лёдзе канькабежнага стадыёна Шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна» (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111, канькабежная арэна, пачатак мерапрыемства −16:00).


Маладзёжнае мерапрыемства адбудзецца роўна за дзесяць дзён да рэспубліканскага рэферэндуму па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Лядовая феерыя аб’яднае студэнцкі і навучэнцкі актыў БРСМ сталіцы — удзельнікаў адкрытых дыялогаў «Сіла Асноўнага Закона», байцоў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП), якія дапамогуць праваахоўнікам забяспечыць парадак на вуліцах Мінска напярэдадні і ў дзень правядзення рэферэндуму, памочнікаў галасавання — валанцёраў руху «Добрае Сэрца».

У падтрымку важнай грамадска-палітычнай падзеі для ўсіх грамадзян нашай краіны моладзь БРСМ ініцыявала акцыю «Роднае-народнае», падчас якой расцягне на лядовай арэне 12-метровы Дзяржаўны флаг Беларусі (16.35). Акрамя таго, кожны ахвотны зможа зрабіць памятнае фота на тэматычнай фоталакацыі «Канстытуцыя — Сіла Асноўнага Закона» і атрымаць у падарунак чырвона-зялёную стужачку «#разам».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.