Вы тут

Унiкальныя знаходкi ў Нацыянальным гiстарычным музеi


Выставачны праект «Лёс Музея — лёс Краiны. Шлях даўжынёй у стагоддзе» працуе гэтымі днямi ў Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь, паведамiлi ў музеi.


На выстаўцы прадстаўлены разнастайныя музейныя экспанаты — артэфакты з розных гiстарычных эпох, сабраныя супрацоўнiкамi музея ў 1919 – 1950 гады. Гэта ўнiкальныя знаходкi з першых у краiне археалагiчных раскопак, прадметы сялянскага i гарадскога побыту, фатаграфiчныя здымкi i замалёўкi з этнаграфiчных экспедыцый, творы мастацтва, сабраныя з палацаў i маёнткаў, рукапiсы, кнiгi ды шмат iншага. Кожны музейны экспанат, якi будзе прадстаўлены на выстаўцы, захоўвае ў сабе шмат гiсторый. Некаторыя музейныя прадметы будуць прадстаўлены наведвальнiкам упершыню.

«Выстаўка прыадкрывае адну з няпростых, але вельмi цiкавых старонак айчыннай гiсторыi, якая прысвечана нараджэнню i станаўленню буйнейшага музея краiны — Нацыянальнага гiстарычнага музея», — адзначылi ва ўстанове культуры.

Выставачны праект раскажа аб гiсторыi стварэння музея, аб збiральнiках i захавальнiках нацыянальных каштоўнасцяў, а таксама аб музейных калекцыях.

Выстаўка створана на аснове даследаванняў навуковых супрацоўнiкаў Нацыянальнага гiстарычнага музея. Раздзелы экспазiцыi адлюстроўваюць самыя значныя этапы ў яго гiсторыi.

У выставачным праекце прымаюць удзел: Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны архiў Мiнскай вобласцi, Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.