Вы тут

Рэдкія арлы трапілі ў аб’ектыў беспілотніка каля беларускай вёскі Вілы (відэа)


Рэдкія арлы трапілі ў аб’ектыў беспілотнага лятальнага апарата ля беларускай вёскі Вілы.


Фота: npbp.by

«У працэсе маніторынгу паводкавых з’яў у пойме ракі Лясная Правая ля вёскі Вілы, беспілотны лятальны апарат прыцягнуў увагу птушак драпежнікаў. Спачатку яны кружылі удалечыні, але затым праявілі цікаўнасць і пачалі імкліва збліжацца. Мабыць, разгледзеўшы бліжэй неядомы аб’ект, птушкі паляцелі, пакінуўшы нам на памяць гэтыя выдатныя кадры з вышыні каля 250 метраў над зямлёй», – распавялі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».

Арлан-белахвост – самы буйны драпежнік у Еўропе. Размах крылаў дасягае 2,5 метраў. Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Штогод гняздуецца ў Белавежскай пушчы.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Прэв’ю: npbp.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.