Вы тут

«Радасць» светлая, хрысціянская


У чарговы раз ладзіцца ў Мінску Міжнародны пасхальны праваслаўны фестываль «Радасць». На гэты раз ён пройдзе з 7 па 17 красавіка ў Палацы Мастацтваў пад знакам Году гістарычнай памяці.


Падзяліцца радасцю пра тое, што «Хрыстос уваскрос!», што ёсць за нябачнаю рысай жыццё вечнае — у тым высокі, жыццесцвярджальны сэнс гэтага самага вялікага хрысціянскага свята. Як адзначаюць арганізатары, ладзіць фестываль Свята-Елісавецінскі манастыр па дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Падтрымлівае праект і Мінскі гарвыканкам. А дэталёвая праграма фестывалю, паведамілі нам, ёсць на сайце www.festradost.by. Сёлетні яго слоган: «Ад сэрца да сэрца». Менавіта сэрца, як вядома, ёсць тое свяшчэннае месца,у якім нараджаецца вера і любоў. І якія б розныя мы ні былі — на мове сэрцаў нашых мы можам знайсці паразуменне, пераадолець рознагалоссі ды раз’яднанасць. 

На фестывалі будзе некалькі тэматычных ды інтэрактыўных пляцовак. Майстар-класы, добрыя фільмы, смачныя стравы ў манастырскай трапезнай... Будуць гутаркі на тэмы здароўя, выхавання дзяцей, пошуку радасці ды сэнсу жыцця: са святарамі, манашкамі, урачамі, педагогамі, мастакамі ды іншымі творчымі людзьмі. Будзе працаваць і традыцыйны вялікі кірмаш, дзе вырабы прадставяць манастыры, храмы, рамеснікі з розных краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.