Вы тут

Віктар Лукашэнка: Мы павінны спадзявацца толькі на ўласныя сілы і аднадумцаў


Самыя актуальныя пытанні для беларускага і расійскага спорту абмеркавалі ўдзельнікі ІІ Нацыянальнага форуму атлетаў, які прайшоў у штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Форум сабраў больш за 250 чалавек: алімпійскія чэмпіёны, трэнеры, спартыўныя функцыянеры. Прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці абедзвюх краін сустрэліся, каб абмеркаваць многія пытанні, але галоўнае — як далей развівацца ў новых умовах. Ужо неаднаразова падкрэслівалася, што Беларусь і Расія маюць вялікі патэнцыял у спартыўным супрацоўніцтве.


Перад адкрыццём Нацыянальнага форуму атлетаў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка ўручыў каштоўныя падарункі сярэбраным прызёрам зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне Антону Смольскаму (біятлон) і Ганне Гуськовай (фрыстайл). Па традыцыі прайшло і памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Медалісты XXІV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне». Урачыстую цырымонію правялі прэзідэнт Віктар Лукашэнка, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, прызёры Гульняў Антон Смольскі і Ганна Гуськова.

Адкрываючы форум, Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што спорт, здаровы лад жыцця сёння не перастаюць заставацца магутнай сілай, якая аб'ядноўвае нацыі, сапраўдным рэсурсам для развіцця краін. Ён падзякаваў гасцям форуму з Расіі за супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне. «Такі адкрыты прафесійны дыялог служыць інтарэсам развіцця спорту, садзейнічае ўмацаванню ўзаемапавагі, даверу, а рэалізацыя прапаноў, якія будуць выпрацаваны на форуме, стане важкім укладам у дасягненне тых маштабных мэт, якія стаяць перад двума алімпійскімі камітэтамі. Хачу запэўніць вас у тым, што мы будзем дзяліцца напрацаваным вопытам правядзення спаборніцтваў, які ўключае ўсю лінейку спартыўных мерапрыемстваў: ад невялікіх турніраў да найбуйнейшых міжнародных першынстваў», — падкрэсліў Прэзідэнт НАК Беларусі.

Па яго словах, крызісны час заўсёды дае шанц для дасягнення новых вяршынь, адкрывае для ўсіх нас новыя магчымасці. А рэцэпт поспеху ў крызісныя часы адзін: пакуль астатнія прыходзяць у сябе — дзейнічаць. Толькі так можна сапраўды адаптавацца да змен. «Перабудаваліся, выраўнялі свой псіхалагічны стан — і наперад. Мы ні ў якім разе не павінны паддавацца на правакацыі з розных бакоў, а павінны спадзявацца толькі на цвярозы розум, уласныя сілы і аднадумцаў, — адзначыў Прэзідэнт НАК Беларусі.

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў падкрэсліў, што менавіта цяпер, калі міжнародны алімпійскі рух перажывае сур'ёзны крызіс, супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх спартсменаў павінна папулярызаваць адзін з галоўных алімпійскіх прынцыпаў — навядзенне мастоў паміж краінамі. Ён падзякаваў беларускім калегам за магчымасць зноў сустрэцца з аднадумцамі і папрацаваць над далейшымі формамі ўзаемадзеяння.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.