Вы тут

У Мінску легкавік збіў хлопчыка ў двары


У Мінску 11-гадовы хлопчык у двары трапіў пад колы аўтамабіля. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале кіравання ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Аварыя адбылася днём 13 мая. За рулём аўтамабіля «Рэно» быў 49-гадовы мужчына. У двары дома на вуліцы Пляханава ён збіў хлопчыка. Дзіця атрымала траўмы, яго адвезлі ў бальніцу. Супрацоўнікі міліцыі цяпер праводзяць праверку.

У ДАІ звяртаюцца да бацькоў з просьбай нагадваць дзецям аб правілах паводзін на дваровых тэрыторыях, дзіцячых пляцоўках, паблізу дарог і вуліц. Кіроўцам жа рэкамендуюць быць максімальна ўважлівымі пры праездзе двароў у шматпавярховых кварталах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.