Вы тут

Эфектныя прэзентацыі прадукцыі з элементамі шоу


Беларусь прадставіла нацыянальныя павільёны на буйных галіновых выставах у Баку: Нацыянальны павільён Беларусі пачаў працу на 27-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Харчовая прамысловасць» (Interfood Azerbaijan) і 15-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Сельская гаспадарка» (Caspian Agro). У экспазіцыі прымаюць удзел 39 буйных прадпрыемстваў харчовай галіны, навуковыя арганізацыі, канцэрны, холдынгі, паведаміла выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Агульная плошча выставачнага павільёна нашай краіны складае 245 квадратных метраў. 


Беларускі павільён наведаў прэм’ер-міністр Азербайджана Алі Асадаў. Высокага госця сустракаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Падчас агляду Алі Асадаў адзначыў нязменна высокую якасць беларускай прадукцыі, а таксама выказаў зацікаўленасць у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці прадуктаў харчавання і гандлю.

Таксама экспазіцыю Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Азербайджане Зураб Патарадзэ.

У экспазіцыі Беларусі прымаюць удзел прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам», канцэрна «Брэстмясамалпрам», холдынгу «Гроднамясамалпрам», «Мінск Крышталь Груп», установы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і іншыя кампаніі.

Беларуская экспазіцыя ўключае тры стэнды, самы маштабны з якіх выкананы ў выглядзе беларускага горада XIX стагоддзя. На стэндзе працуе імправізаваны бар з дэгустацыяй унікальных беларускіх напояў, кавярня з шакаладнымі кампазіцыямі ручной працы і шырокім асартыментам дэсертаў, зона для барбекю з гарачай стэйкаў і падрыхтоўкай гарачых сырных страў у раклетніцы. Запланаваны эфектныя прэзентацыі прадукцыі з элементамі шоу.

Беларускі павільён адрозніваецца разнастайнасцю дэманстраванай прадукцыі.

У сегменце мясной прадукцыі прадстаўлены мяса ялавічыны ў розных выкананнях, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы. Сярод навінак – прадукты з ялавічыны па тэхналогіі су-від і ў натуральнай цвілі вытворчасці Магілёўскага мясакамбіната, эксклюзіўны сыравэнджаны дэлікатэс «Брэзаола» Гродзенскага мясакамбіната. «КрокусБел» прэзентуе тэкстыльную каўбасную абалонку і харчовыя дабаўкі для мясаперапрацоўкі. Бургеры, прыгатаваныя на стэндзе, прапануе Слонімскі мясакамбінат, стэйкі – Магілёўскі і Калінкавіцкі мясакамбінаты.

Малочны сегмент ўключае натуральнамалочную прадукцыю, сыры, малочныя кактэйлі, глазураваныя сыркі, марозіва. Прадстаўлены навінкі: сыр на грылі ад завода «Молочный мир», сыры з тэрмінам паспявання больш за год вытворчасці Слуцкага сыраробнага камбіната, сухая сумесь для падрыхтоўкі марожанага ў фрызеры вытворчасці Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода, узбітыя тварожныя дэсерты ад кампаніі «Малочны гасцінец», адзіныя ў Беларусі глазураваныя сыркі без дадання цукру ад Мінскага малочнага завода № 1.

Беларускія кандытарскія вырабы прадстаўляюць шакалад, печыва, цукеркі, мармелад, снэкі, зефір і інш. Кандытарская фабрыка «Спартак» прывезла новыя віды шакаладных цукерак, «Камунарка» — шакалад «Белавежская пушча» з чарнічным пюрэ, «Чырвоны мазыранін» — новыя віды зефіру, «Чырвоны харчавік» — яблычную пасцілу. «Беллакт» прапануе растваральнае печыва, стымулюючае развіццё жавальных навыкаў і смакавых адчуванняў у дзяцей.

Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» прэзентуе цыгарэты з tube-фільтрам і шырокі асартымент тытуню для кальянаў. Прадпрыемствы холдынгу «Мінск Крышталь груп» прапануюць новыя гатункі гарэлак, бальзамы і настойкі, моцныя алкагольныя біттэры, арэхавыя напоі. Прадстаўленая навінка — арганічная гарэлка «Белая Русь» з зерня, вырашчанага ў глебе экалагічна чыстай зоны без хімічных угнаенняў.

У рамках аб’яднанага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях прадстаўлены распрацоўкі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: рашэнні па стварэнні малочных ферм новага пакалення ад Навукова-практычнага цэнтра па жывёлагадоўлі, новыя віды сухіх заквасак ад Інстытута мясамалочнай прамысловасці, нізкабялковыя харчовыя прадукты са зніжаным утрыманнем фенілаланіна ад Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні.

На адкрытай пляцоўцы дэманструецца тэхніка Мінскага трактарнага завода.

Арганізатар беларускай экспазіцыі на 27-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Харчовая прамысловасць» (Interfood Azerbaijan) і 15-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Сельская гаспадарка» (Caspian Agro) — выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы і актыўным удзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азербайджан.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.