Вы тут

У Аўстраліі выявілі першы выпадак заражэння чалавека воспай малпаў


У Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, выявілі першы выпадак заражэння чалавека воспай малпаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя.


Першым на кантыненце носьбітам віруса воспы малпаў стаў 40-гадовы мужчына, які вярнуўся некалькі дзён таму з паездкі ў Еўропу. Ён звярнуўся да медыкаў з сімптомамі, якія сведчаць аб заражэнні воспай малпаў. Тэрмінова былі праведзены аналізы, якія пацвердзілі дыягназ. Пацыента і членаў яго сям’і ізалявалі.
Як адзначыла галоўны санітарны ўрач штата Кэры Чант, хвароба не з’яўляецца для Аўстраліі эндэмічнай, тым не менш выпадкі заражэння часам выяўляюць у людзей, якія вярнуліся з некаторых афрыканскіх краін. Таксама захворваюць уладальнікі завезеных хатніх жывёл. Кэры Чант патлумачыла: людзі могуць заразіцца воспай малпаў пры вельмі цесным кантакце з інфіцыраванымі. Як правіла, захворванне працякае досыць лёгка, большасць пацыентаў здаравеюць на працягу некалькіх тыдняў.

Яна таксама адзначыла, што Міністэрства аховы здароўя Аўстраліі адсочвае новыя выпадкі захворвання ў краіне.

Увесну ў Еўропе было зарэгістравана незвычайна вялікая колькасць выпадкаў заражэння людзей воспай малпаў: больш за 40 інфіцыраваных у Іспаніі і Партугаліі. Нядаўна выпадкі былі выяўленыя ў Вялікабрытаніі і ЗША. Інфекцыя не лічыцца высокакантагіёзнай, бо для яе перадачы патрабуецца цесны кантакт.

У пацыентаў адзначаюць ліхаманку, галаўны боль, мышачныя болі, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і стомленасць. Таксама могуць быць скурныя высыпанні, асабліва на твары.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.