Вы тут

Хаджаеў: Падрыхтоўка Кодэкса аб ахове здароўя — адна з найважнейшых задач 2024 года


Падрыхтоўка Кодэкса аб ахове здароўя — адна з важнейшых задач 2024 года, паведаміў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў на выніковым пасяджэнні калегіі міністэрства, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Фота БелТА

Кіраўнік ведамства адзначыў, што накіраваная на вынік, а не папяровая работа павінна стаць галіновай дамінантай бягучага года.

Ён нагадаў, што ў 2023 годзе ключавым момантам у нарматворчай дзейнасці стала ўнясенне змяненняў у Закон «Аб ахове здароўя» і Закон «Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах» па нарматыўным урэгуляванні шэрага пытанняў.

Міністр адзначыў, што сістэмная і паслядоўная работа аховы здароўя ў 2023 годзе сумесна з вертыкаллю выканаўчай улады, пачынаючы ад раённага ўзроўню, была накіравана на рэалізацыю распараджэння Прэзідэнта Беларусі, выкананне мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», пастаноў урада і галіновых дакументаў.

Нарматыўна ўрэгуляваны пытанні прафесійнай падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры, абарачэння медыцынскіх вырабаў і дзяржаўнага кантролю за іх абарачэннем, экспертызы якасці меддапамогі, правядзення медыцынскіх экспертыз і медыцынскіх аглядаў; забеспячэння лекавымі сродкамі па-за Рэспубліканскім фармулярам; функцыянавання цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.