Вы тут

Пасол: у Беларусі і Індыі заўсёды былі добразычлівыя адносіны


У Беларусі і Індыі заўсёды былі добразычлівыя адносіны, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Алак Ранджан Джа, паведамляе БелТА.


Беларусь і Індыя зацікаўлены ўмацоўваць культурнае супрацоўніцтва. «У нас заўсёды былі добразычлівыя адносіны і ваша пасольства ў Індыі, наколькі я ведаю, вельмі актыўна. Нашы танцоры, да прыкладу, выступаюць на „Славянскім базары“, і я ўпэўнены, падобнае адбываецца і ў Індыі», — адзначыў пасол.

«У бліжэйшы час у Мумбаі пачне сваю працу консульства Беларусі, таму мы чакаем шмат культурных падзей падобнага роду і ў Беларусі, і ў Індыі», — канстатаваў Алок Ранджан Джа і дадаў: «Я ўдзячны за магчымасць выказаць асабіста мой пункт гледжання і пункт гледжання маёй краіны дружалюбнаму беларускаму народу».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.