У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Скідаль — Жытомля 7 і 15 чэрвеня змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна — Масты, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Так, 7 і 15 чэрвеня адмяняюцца з абароту цягнікі: № 729, 731 Мінск — Гродна, № 730, 732 Гродна — Мінск.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны паведамленнем Гродна — Брэст — Гродна адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня, з Брэста — 6 і 14 чэрвеня.
Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 Мінск — Гродна — Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе курсіраваць па маршруце Мінск — Масты — Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна — Масква назначаны бесперасадачныя вагоны Масты — Масква адпраўленнем са станцыі Масты. 7 і 15 чэрвеня, а замест бесперасадачных вагонаў Масква — Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква — Масты адпраўленнем з Масквы 6 і 14 чэрвеня.
На БЧ звяртаюць увагу пасажыраў, што на ўчастку Гродна — Масты ў суткі 7 і 15 чэрвеня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа паведамленнем Ліда — Гродна і Баранавічы — Гродна будуць ісці скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідаль і назад.
Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Гродна, Жытомля і Скідаль 7 і 15 чэрвеня будзе весціся аўтатранспартам.
Пасажыраў просяць з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.