Вы тут

Заходнія санкцыі маюць на мэце запаволіць тэхналагічнае развіццё ЕАЭС - Галоўчанка


Заходнія санкцыі маюць на мэце запаволіць тэхналагічнае развіццё ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пленарнага пасяджэння Еўразійскага эканамічнага форуму, у якім ён прымае ўдзел па відэа-канферэнц-сувязі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння многае было сказана аб поспехах, якіх дасягнулі нашы дзяржавы як індывідуальна, так і калектыўна ў ЕАЭС. Беларусь не выключэнне. За шэсць гадоў функцыянавання саюза мы сур’ёзна прыраслі па ВУП дзякуючы попыту на беларускую прадукцыю. Прадукцыя прамысловасці, сельскай гаспадаркі, грузаабарот — усюды адзначаецца рост. Але, як бачым, не ўсе радуюцца поспехам Беларусі і іншых членаў саюза. Санкцыі, з якімі сутыкнуліся Беларусь і Расія, маюць пэўныя мэты. Галоўная з іх — затармазіць тэхналагічнае развіццё канкурэнтаў, у якасці якіх бачыцца ім і наш саюз», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, ва ўмовах санкцыйнага націску неабходна вырашыць дзве праблемы: замяшчэнне імпарту крытычна важных тавараў, стварэнне новых навукаёмістых і канкурэнтных вытворчасцей на сусветным рынку. «Каб справіцца з гэтымі задачамі, неабходна задзейнічаць увесь агульны вытворчы, навукова-тэхнічны і кадравы патэнцыял ЕАЭС. Зрабіць гэта разам значна прасцей, чым паасобку», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 26 мая ў Бішкеку. Форум — пляцоўка прамога ўзаемадзеяння па найбольш актуальных пытаннях развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС, зялёнай энергетыкі, а таксама ўмацавання міжрэгіянальных сувязей і фарміравання кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Дзелавая праграма форуму складаецца з шасці панэльных дыскусій, якія прадугледжваюць абмеркаванне стратэгічнага развіцця еўразійскай інтэграцыі, магчымасцей для эканамічнай стабільнасці дзяржаў ЕАЭС, пытанняў у сферы прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, энергетычнай, транспартнай інфраструктуры, лічбавага парадку дня, а таксама новых напрамкаў узаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Здароўе

Асцярожна: ежа! Як папярэдзіць харчовыя атручэнні

Асцярожна: ежа! Як папярэдзіць харчовыя атручэнні

Як папярэдзіць харчовыя атручэнні.

Культура

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

 Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю.

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.