Вы тут

Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склаў Br0,1 млрд


Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склаў Br0, 1 млрд, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.


Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br9,7 млрд, або 33,9% удакладненага гадавога плана.

Паступленне ПДВ склала Br5,8 млрд (31,7%), падатку на прыбытак — Br1,6 млрд (31,7%). Акцызы паступілі ў суме Br1,4 млрд (40%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br1,1 млрд (23,3%).

Выдаткі рэспубліканскага бюджэту склалі Br9,8 млрд, або 29,9% удакладненага гадавога плана.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br4 млрд (26,8%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — Br2,5 млрд (36,7%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — Br6,9 млрд (30,3%).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склаўся ў суме Br1 млрд. даходы склалі Br23,2 млрд (34,3% удакладненага гадавога плана), выдаткі — Br22,2 млрд (30,9%).

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,2 млрд (паступленні — Br7 млрд, выдаткі — Br6,8 млрд).

Па стане на 1 мая 2022 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br316,9 млн.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.