Вы тут

Падпісаны закон Аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на 2024 год


Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2023 года № 328-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год» 29 снежня ўключаны ў Нацыянальны рэестр. Гэта сведчыць, што дакумент быў падпісаны Кіраўніком дзяржавы, паведамляе БелТА.


Раней дакумент быў разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Сенатары 13 снежня разгледзелі і ўзгаднілі адпаведны законапраект, пасля чаго ён быў накіраваны на подпіс прэзідэнту.

На пасяджэнні 11-й сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання дакумент прадстаўляў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Бюджэт сфарміраваны зыходзячы з параметраў развіцця эканомікі на будучы год, якія зацверджаны ўказам кіраўніка дзяржавы № 307 ад 2 кастрычніка 2023 года, а таксама рэалізацыі мер падатковай палітыкі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ № 307, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва.

Паведамлялася, што даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе плануюцца ў памеры Br39, 9 млрд, кансалідаванага бюджэту — Br67,5 млрд, што адпаведна на 2,8% і 6,3% больш за ацэнку паступленняў 2023 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.