Вы тут

Экалогія і закон. Адпачывайце без шкоды для прыроды!


Каб пасля вашага візіту рака ці лес не заплакалі горкімі слязьмі, выконвайце некалькі простых, але важных правіл, распрацаваных спецыялістамі Мінпрыроды.


  • Адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах.
  • Пры адпачынку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (у нацыянальным парку, заказніку, запаведнік) выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання. Штраф за яго парушэнне можа скласці да 500 базавых велічынь.
  • Паркуйце машыну ў спецыяльна прадугледжаным для гэтага месцы ці не бліжэй за 30 м ад берагавой лініі. Нельга мыць машыны ў межах водаахоўных зон. Штраф да 50 базавых велічынь.
  • Не пашкоджвайце жывое наглебавае покрыва, напрыклад, пратэктарамі шын. Штраф да 20 базавых велічынь— Не раскладайце агонь у забароненых месцах. Раскладайце вогнішча па правілах, а лепш выкарыстоўваце мангал. За невыкананне гэтых патрабаванняў прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь.
  • Не сячыце і не знішчайце расліннасць. Прывозьце дровы і вугаль з сабой. У адваротным выпадку вас можа чакаць штраф да 300 базавых велічынь.

  • Не прычыняйце шкоды жывёлам і раслінам і не забірайце жывёл з сабой. Штраф за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства — да 500 базавых велічынь.
  • Не чапайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікіх жывёл. Штраф за гэтыя дзеянні — да 500 базавых велічынь.
  • Прыбірайце за сабой смецце. (Штраф за парушэнне — да 1000 базавых велічынь.)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.