Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» з 20-годдзем з дня заснавання, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
«Прайшоўшы яркі шлях, напоўнены крэатыўнымі і цікавымі праектамі, Другі нацыянальны тэлеканал сёння па праве займае дастойнае месца сярод вядучых СМІ Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы высокаму майстэрству супрацоўнікаў, іх прафесійным амбіцыям і імкненню да дасканаласці АНТ стаў вядомым брэндам і жаданым госцем у кожным доме.
«Для айчынных і замежных гледачоў вы з’яўляецеся аб’ектыўнай крыніцай навін аб жыцці Рэспублікі Беларусь. Перакананы, што і надалей творчая энергія вашага калектыву будзе накіравана на вырашэнне актуальных задач інфармацыйнай і нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў работнікам АНТ невычэрпнага натхнення і прафесійнага азарту, новых яркіх і любімых гледачамі праектаў.
Прэв’ю: БелТА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?