Вы тут

Архіўныя матэрыялы і фрагменты дзённікавых запісаў пісьменнікаў-франтавікоў прадставіць выстаўка ў Доме літаратара


У Мемарыяльнай зале Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) 30 чэрвеня 2022 года адбудуцца адкрыццё выстаўкі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва «Мы жылі ў буднях барацьбы...» і круглы стол «Вайна ў лёсах і творчасці пісьменнікаў», прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


На выстаўцы будуць прадстаўлены архіўныя матэрыялы і фрагменты дзённікавых запісаў пісьменнікаў-франтавікоў Вісарыёна Гарбука, Пятра Валкадаева, Антона Алешкі, Міколы Лобана і інш., а таксама выданні ваеннага часу і першых пасляваенных гадоў.

У круглым стале возьмуць удзел галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музей Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч; галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп; дырэктар, галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух; члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Пачатак  ў 14.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.