Вы тут

Юрысты бясплатна пракансультуюць беларусаў 1 ліпеня


З нагоды Дня Незалежнасці Беларусі натарыусы, адвакаты і юрысты ладзяць акцыю па бясплатнай юрыдычнай дапамозе для беларусаў.


Фота БелТА

Натарыусы абяцаюць кансультаваць цягам усяго дня ўсіх ахвотных, адвакаты краіны чакаюць малазабяспечаных грамадзян, а на тэлефоне з 10 раніцы да 13 гадзін будуць дзяжурыць юрысты Мінгарвыканкама.

Увесь дзень 1 ліпеня натарыусы падчас асабістай сустрэчы падкажуць усім ахвотным, як правільна аформіць спадчынныя правы, скласці завяшчанне, заключыць шлюбны дагавор, здзейсніць выканаўчы надпіс, прадставіць электронныя дакументы для дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы, скласці дакумент на адчужэнне маёмасці, а таксама пракансультуюць па іншых пытаннях у межах іх кампетэнцыі.

Акцыя пройдзе ва ўсіх натарыяльных бюро і канторах краіны. Знайсці найбліжэйшага натарыуса, а таксама ўдакладніць час работы арганізацыі, можна на сайце belnotary.by (раздзел «Знайсці натарыуса»).

У фармаце «прамых тэлефонных ліній» з 10:00 да 13:00 на пытанні беларусаў адкажуць натарыусы, адвакаты, супрацоўнікі ЗАГСаў, прадстаўнікі органаў прымусовага выканання Мінгарвыканкама.

Па пытаннях натарыяльнай дзейнасці зарыентуюць Таццяна Мікалаеўна Лашкевіч (8017 3522261), Таццяна Анатольеўна Таранава (8017 2036270 і 8029 6059757), Наталля Анатольеўна Ленева (8017 3707029), Вольга Анатольеўна Козел (8017 3707029) і Ларыса паўлаўна Куляшэвіч (8044 5544810; 8017 3514470 і 8017 3421406).

Адвакацкую тэматыку асвецяць Аксана Міхайлаўна Ляшнеўская (8044 7156090) і Паліна Ігараўна Андрэева (8029 6381990).

На пытанні, датычныя дзейнасці органаў прымусовага выканання, адкажа Вераніка Уладзіміраўна Урублеўская (8017 3741130).

Ва ўсіх раённых ЗАГСах сталіцы таксама чакаюць пытанні ад людзей.

У Палацы грамадзянскіх абрадаў па нумары тэлефона 8017 3421000, у ЗАГСе Заводскага раёна — 8017 3749206, Ленінскага — 8017 3381561, Маскоўскага — 8017 3753943, Кастрычніцкага — 8017 3901457, Партызанскага — 8017 2709341, Першамайскага — 8017 3580612, Савецкага — 8017 3045592, Фрунзенскага — 8017 3550951, Цэнтральнага раёна — 8017 3342710.

Адвакаты акажуць 1 ліпеня прававую дапамогу малазабяспечаным грамадзянам.

З 9:00 да 13:00 такіх беларусаў чакаюць у Мінскай гарадской, Гомельскай абласной і Мінскай абласной калегіях адвакатаў.

З 10:00 да 13:00 наведвальнікаў чакаюць адвакаты Магілёўскай і Віцебскай абласных калегій.

З 14:30 да 16:30 — адвакаты Брэсцкай абласной калегіі.

З 15:00 да 17:00 — адвакаты Гродзенскай абласной калегіі.

У Гродне, дарэчы, прававую кансультацыю з 15:00 да 17:00 ладзяць на першым паверсе ГЦ «Old City». Усіх жадаючых там цягам дзвюх гадзін чакаюць натарыусы, адвакаты, судовыя выканаўцы і юрысты.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.