Вы тут

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!


У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона. У адпаведнасці з прагнозам сусветных прагнастычных цэнтраў сярэдняя тэмпература паветра да 1 градуса перавысіць сваю шматгадовую норму: ад +17 па паўночным захадзе да +19 па паўднёвым усходзе і ў параўнанні з чэрвенем павышаецца на 1-2 градусы. Але гэта не значыць, што спякота будзе панаваць кожны дзень. Зніжэнне тэмпературы паветра таксама перыядычна будзе здарацца. Днём яна ў асноўным складзе ад +22 да +27, ноччу ад 12 да 14 градусаў цяпла. 


Фота Лізаветы Голад

Ліпень звычайна не толькі самы спякотны, але і самы вільготны месяц у годзе. Колькасць ападкаў чакаецца каля кліматычнай нормы ад 12 да 16 дзён з дажджом. Але, пры цыкланічным характары надвор’я ў некаторыя гады колькасць ападкаў можа ў 2-3 разы перавышаць норму. У ліпені ў сярэднім адзначаецца да 8 дзён з маланкамі, але іх можа быць і больш — 13-17. Не забываемся і на такую прыродную з’яву, як град. У ліпені ён не рэдкасць.

Ліпень — ідэальны месяц для аматараў купання ў рэках і азёрах, бо менавіта на працягу гэтага месяца тэмпература вады найбольш устойлівая і высокая ад +24 да +28.

Такім чынам, у ліпені чакаецца сапраўднае лета з невялікім перавышэннем тэмпературы і нормы ападкаў. Для нашай краіны — гэта ідэальнае лета! Застаецца толькі атрымліваць ад яго асалоду.

З гісторыі метэаназіранняў:

Самым спякотным за ўсю гісторыю метэаназіранняў стаў ліпень 2010 года, калі сярэдняя тэмпература паветра амаль на 5 градусаў перавысіла кліматычную норму. Абсалютны максімум тэмпературы паветра +37,9 градусы быў адзначаны 29 ліпеня ў Лельчыцах і ў Гомелі 30 ліпеня.

Самым халодным аказаўся ліпень 1979 года: на 3,4 градуса ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Абсалютны мінімум +0,5 градусы зарэгістраваны на метэастанцыі Палеская ў ноч на 18 ліпеня 1979. Дарэчы, мінулы год таксама быў прахалодным. Сярэдняя тэмпература паветра склала да 2,5 градуса ніжэй за кліматычную норму.

Самым вільготным аказаўся ліпень 2000 года, калі ў сярэднім па краіне выпаў 161 мм ападкаў ці 161 літр вады на квадратны метр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.