Вы тут

Лукашэнка аб ВКЛ: Гэта была першая беларуская дзяржава


Менавіта на аснове беларускага этнасу было створана ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае ўтварэнне – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае БелТА.


«Мы беражліва ставімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фармавалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў. Ганарымся летапісам Полацкага княства – аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, — Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага — назаўжды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: «Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб’яднанне – Вялікае Княства Літоўскае. Гэта была першая беларуская дзяржава. У гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.