Вы тут

У першы шлюб кітайцы ўступаюць пасля 28 гадоў


Згодна са «Штогоднікам перапісу насельніцтва Кітая», сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб кітайцаў узрос да 28,67 года. Сярод мужчын гэты паказчык склаў 29,38 года, жанчын— 27,95, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.


Даныя сведчаць, што ў 2010-м сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у Кітаі складаў 24,89 года. Тады для мужчын гэты паказчык складаў 25,75 года, а для жанчын — 24. Іншымі словамі, за 10 гадоў сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб вырас амаль на чатыры гады. Змяншаецца колькасць першых шлюбаў.

Паводле дадзеных «Статыстычнага штогодніка Кітая за 2021 год», колькасць ранніх шлюбаў у 2010-м дасягнула 22 мільёнаў, а ў 2020-м — 12,8 млн.

Ва ўсім свеце адтэрміноўка сярэдняга ўзросту ўступлення ў першы шлюб стала паўсюднай тэндэнцыяй. Фэн Вэньмэн, дырэктар даследчага аддзела Інстытута дзяржаўнага кіравання і чалавечых рэсурсаў Даследчага цэнтра па пытаннях развіцця пры Дзяржсавеце КНР, у калонцы інфармацыйнага агенцтва Кітая China New Watch усебакова прааналізаваў сітуацыю. Па меркаванні эксперта, прычынамі сталі павышэнне ўзроўню адукацыі, павелічэнне кошту шлюбу, узмацненне канкурэнцыі пры працаўладкаванні і на рабочых месцах, а таксама змены ў канцэпцыі шлюбу.

Фота «Жэньмінь жыбаа» анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.