Вы тут

Мінсельгасхарч: Пытанне харчовай бяспекі ў Беларусі вырашана адназначна


Пытанне харчовай бяспекі ў нашай краіне вырашана адназначна, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка, паведамляе БелТА.


«Трэба адразу адзначыць, што мы даўно рухаліся да пашырэння асартыменту прадукцыі і пытанне харчовай бяспекі ў нашай краіне вырашана адназначна. Зараз пытанне стаіць не ў забеспячэнні харчовай бяспекі, а ў нарошчванні экспарту і напрамку дадзенай прадукцыі ў суседнія краіны, — сказаў Вадзім Шагойка. — Калі звярнуцца да лічбаў, то хацелася б адзначыць, што ў сусветным рэйтынгу Беларусь займае 36-ю пазіцыю па харчовай бяспецы. Мы на 94% забяспечваем сябе сваёй вытворчасцю, цалкам закрываем асноўныя пазіцыі харчавання-гэта збожжа, бульба, малако, мяса, вырабляем са значным запасам».

Беларускія вытворцы пастаянна пашыраюць асартымент. «Мы вырабляем шырокі спектр як малочнай, так і мясной прадукцыі. І, вядома, любы пакупнік, наколькі ён бы не быў пераборлівы, знойдзе для сябе на прылаўках прадукцыю нашай вытворчасці. Нашы тэхнолагі пастаянна вывучаюць смакавыя перавагі спажыўцоў, ездзяць на разнастайныя форумы, выставы, вывучаюць замежныя новаўвядзенні», — адзначыў намеснік міністра.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.