Вы тут

Лукашэнка прапанаваў народу ЗША забыцца пра рознагалоссі і аб’яднаць намаганні ў пошуках выхаду з сітуацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя жыхароў краіны і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«У гэты святочны дзень жадаю ўсім амерыканцам простых рэчаў, якія зразумелыя кожнаму і аб’ядноўваюць усіх людзей незалежна ад узроўню дабрабыту і колеру скуры: моцнага здароўя, міру, стабільнасці і веры ў лепшую будучыню, якая магчыма, толькі калі мы будзем імкнуцца да гэтага разам», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба забыць пра рознагалоссі, якія расколваюць сем’і, грамадствы, цэлыя кантыненты, і аб’яднаць намаганні з мэтай пошуку выхаду з сённяшняй вельмі трывожнай і небяспечнай сітуацыі. «Толькі такім чынам нашы народы ў інтарэсах сваіх дзяцей і ўнукаў, у імя агульнага дома — усёй планеты, у імя жыцця змогуць справіцца з існуючымі супярэчнасцямі».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.