Вы тут

Мараторый на прымяненне мер адказнасці за невыкарыстанне электронных накладных уведзены да 31 снежня


 Да 31 снежня гэтага года ўстаноўлены мараторый на прымяненне мер адказнасці за невыкарыстанне электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы і прасочвальнасці, паведамляе БелТА са спасылкай на МПЗ.


«У час дзеяння мараторыя суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот тавараў, што падлягаюць маркіроўцы і (або) прасочвальнасці, змогуць сканцэнтраваць існуючыя рэсурсы на вырашэнні першачарговых задач па забеспячэнні вытворчай дзейнасці», — сказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча.

Паводле яго слоў, мараторый стварае дадатковыя спрыяльныя ўмовы для ўкаранення таварна-транспартных і таварных накладных у выглядзе электронных дакументаў, перабудовы і наладжвання існуючых бізнес-працэсаў, навучання работнікаў і асваення імі новых навыкаў работы ў інфармацыйных сістэмах, у тым ліку атэставаных EDI — правайдараў.

Мараторый уведзены ў рамках рэалізацыі комплекснага плана па падтрымцы эканомікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.