Вы тут

Савіных: Беларусь заўсёды адкрытая для зносін з грамадскімі коламі любой краіны


Сёння праходзіць сустрэча членаў Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў са старшынёй Кантрольнай камісіі Камуністычнай партыі Швейцарыі Давідзе Росі, перадае БелТА.


Візіт прафесара Давідэ Росі прымеркаваны да ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, запланаваны сустрэчы ў дзяржаўных органах Беларусі і кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі ў мэтах развіцця беларуска-швейцарскага дыялога.

«Гэтая сустрэча — праграма нашых кантактаў з грамадскімі арганізацыямі Заходняй Еўропы, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. — Нас вельмі турбуюць тыя працэсы, якія адбываюцца ў гэтых краінах. Фінансава-прамысловыя эліты апускаюць гэтыя краіны ў энергетычны крызіс, працягваюцца кавідныя абмежаванні і маса іншых рэчаў, якія накіраваны на ўскладненне жыцця простых людзей. Нам хочацца зразумець, што адбываецца, чаму гэта адбываецца? І другі момант, які я хацеў бы падкрэсліць, — мы заўсёды адкрыты для зносін з нашымі партнёрамі — з грамадскімі коламі любой краіны».

Гэты дыялог заўсёды павінен ажыццяўляцца на прынцыпах адкрытасці, раўнапраўя і справядлівасці, зазначыў дэпутат. «Мы падтрымліваем заўсёды абмен думкамі. Мы выдатна разумеем, што зараз ідзе час крызісу і заклікаць улады гэтых краін сесці за стол перагавораў — бесперспектыўна. Яны ўзялі курс на паглыбленне канфрантацыі, але мы лічым усё роўна перспектыўнай размову з грамадскімі арганізацыямі, якія прадстаўляюць грамадзян, простых людзей гэтых краін. І мы перакананы, што гэта работа на будучыню, работа ў імя ўзаемаразумення», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.