Вы тут

Бяспраўніка-матацыкліста ў Жодзіне затрымлівалі з пагоняй


Падчас нясення службы супрацоўнікі ДАІ Жодзіна заўважылі матацыкліста, які рухаўся з пасажырам без ахоўных шлемаў. Яны падалі адпаведны сігнал аб спыненні, на што кіроўца ніяк не адрэагаваў і працягнуў рух. 


Як паведамляе Жодзінскі ГАУС, у вёсцы Барсукі Смалявіцкага раёна на першым жа павароце матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўпаў разам з пасажырам. Кінуўшы матацыкл, кіроўца і пасажыр кінуліся ўцякаць. Інспектару ДПС удалося затрымаць мотааматара.

Высветлілася, што кіроўца — 18-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна. Ён быў цвярозы, але не меў права кіравання матацыклам. У выніку ў дачыненні да маладога чалавека складзены пратаколы за кіраванне без права кіравання, без шлема і неспыненне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.