Вы тут

Гарадскія пейзажы Ігара Хайкова прадставяць гледачам у Гомелі


Выстава «Гарадскі пейзаж Ігара Хайкова» адкрываецца сёння, 7 ліпеня, у Гомелі ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі на сайце Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.


Наведвальнікі ўбачаць 30 твораў аўтара. «Мастак многім вядомы сваімі маляўнічымі работамі з відамі Гомеля, Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Яшчэ больш вядомым ён стаў, дзякуючы друкаванай прадукцыі Добрушскай папяровай фабрыкі, якая ў 2019 годзе да 100-годдзя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля выпусціла сшыткі з выявай акварэляў Ігара Хайкова», — адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

У працах аўтара захаваны гарадскія вуліцы, дамы, утульныя панадворкі, віды розных куткоў Беларусі. З дапамогай фарбаў аўтар перадае атмасферу цёплага вечара ў горадзе, па шырокіх праспектах якога едзе аўтамабільны паток, а па маленькіх вуліцах гуляюць павольна прахожыя. На яго працах многія ўбачаць знаёмыя месцы.

У працах няма рэзкіх танальных пераходаў і лішніх мазкоў, яны гарманічныя і прыемныя воку. Гэта сведчыць аб бліскучым валоданні мастацкай тэхнікай.

Выстава «Гарадскі пейзаж Ігара Хайкова» будзе доўжыцца да канца лета.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.