Вы тут

Дзевяць беларускіх гарадоў прымуць ІІ Гульні краін СНД


Гульні краін СНД, якія Беларусь прыме ў 2023 годзе, пройдуць у новым фармаце і аб’яднаюць усю краіну. З 3 да 15 жніўня наступнага года, спартыўны форум закране кожны рэгіён. Як адзначыў міністр спорту і турызму Беларусі, гэта пакажа гасцям усю прыгажосць Беларусі і раскрые яе спартыўны патэнцыял.


Фота: pixabay.com

Спаборніцтвы прымуць гарады з багатымі спартыўнымі традыцыямі і добрай інфраструктурай. Гродна стане цэнтрам правядзення турніраў па баскетболе 3х3 і цяжкай атлетыцы. Брэст прыме турнір па гандболе, а Магілёў – па плаванні і стральбе з лука. Аднак Гульні краін СНД будуць праходзіць не толькі ў абласных гарадах, але і ў раённых цэнтрах. У Жлобін прыедуць дзюдаісты і самбісты. Салігорск стане сталіцай барацьбы, тут адбудуцца спаборніцтвы па жаночай барацьбе, вольнай і грэка-рымскай. Маладзечна прыме турнір па пляжнаму валейболу, а Орша – па боксе і тайландскім боксе. Барысаў стане часовай сталіцай міні-футбола. Большасць спаборніцтваў пройдуць у Мінску. Сталіца прыме турніры па валейболе, мастацкай гімнастыцы, лёгкай атлетыцы, пляжным футболе, сучасным пяцібор’і і кулявой стральбе.

Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД. Першы спартыўны форум прайшоў у 2021 годзе ў Казані. На І Гульнях СНД у 2021 годзе беларускія спартсмены заваявалі 69 медалёў, сярод якіх 8 залатых, 32 сярэбраных і 29 бронзавых. Рашэнне аб правядзенні Гульняў СНД было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у 2018 годзе. Ініцыятыва правядзення гэтага форуму належыць Расійскай Федэрацыі. Гульні праводзяцца ў мэтах умацавання дружалюбных сувязяў паміж народамі і практычнай рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.