Вы тут

На сваёй зямлі


Цяпер шмат нават не гавораць, а крычаць аб любові. У беларускай мове ёсць яшчэ адно сакральнае слова — каханне. Кахаюць жанчыну, а Радзіму — любяць. Але цяпер тую любоў запэцкалі. А гэта пачуццё з крыламі. І нібы птушка, яно вырываецца з клеткі сучаснага мастацкага мас-маркету. На мой погляд, вяршыня сапраўднай любові і сапраўднага кахання — гэта ахвяра. Калі патрабуецца, то і жыцця. Няма большай любові, калі жыццё сваё пакласці дзеля сяброў сваіх. Не ўсе гэта ведалі ці нават чулі. Але ж менавіта так рабілі. Вось гэта ёсць філасофія сапраўднага воіна-вызваліцеля. Таго, каму помнік стаіць у Трэптаў-парку. А ў колькіх месцах не стаіць. Сотням. Тысячам. Сотням тысяч сапраўдных воінаў.


Беларусь. Краіна-партызанка, а што ні горад — то воін. Кажам «Мінск» — згадваем падполле, пішам «Магілёў» — трымаем у памяці Буйніцкае поле. Ад Оршы патыхае сілай батарэі Флёрава, ад Лагойска — нечалавечай воляй і мужнасцю Гастэлы. У кожным пункце на карце — свой абарончы бэкграўнд. Крытыкі скажуць — зноў пра ВАЙНУ. Апошнюю. Пачакайце. «Berezіna!» — з акцэнтам і цяпер заўжды крычаць французы альбо швейцарцы, калі замест цвіка трапляюць сабе малатком па пальцах. Генная памяць. Колькі разоў уся тая адукаваная Еўропа ішла вынішчаць «рускіх». І ўсё праз нашы землі.

Паглядзіце на архітэктурную карту Беларусі. Менавіта на захадзе і паўночным захадзе краіны — нібы каралі — рассыпаны жамчужыны абарончага дойлідства. Сёння — прывабныя турыстычныя месцы, а раней — адзіная магчымасць застацца ў гісторыі. Ад Камянецкай вежы да храмаў-крэпасцяў у Сынкавічах і Мураванцы. Вось якія ў нас былі гуманістычныя суседзі, што нават нашы продкі вымушаныя былі цэрквы будаваць як крэпасці! А крэпасці ў нас, як храмы. Помнікі ўсім загінулым. Заўжды нашы продкі павінны былі абараняцца. Памятаеце, у Караткевіча. Археолагі знайшлі дзве стралы. На іх рунамі напісана. На адной — «наперад», на другой — «назад». Скажаце, мастацкая алегорыя? Такім было ўсё жыццё. То саха ў руках, то меч. Гэта была справа выжывання.

А што да апошняй вайны, то беларусы з трыбуны ААН неаднаразова агучвалі сваё жаданне, каб яна была апошняй. А на розных міжнародных пляцоўках колькі прапаноў пра сяброўста прагучала. Колькі разоў дапамагалі шукаць мірныя ініцыятывы. А без нас і не атрымліваецца. Мабыць, з вуснаў нашага Прэзідэнта і міністра замежных спраў больш за ўсё ў параўнанні з іх калегамі гучыць самы цывілізаваны і канструктыўны пасыл: «давайце жыць у міры».

Але не слухаюць. Бо ёсць краіны, у якіх бізнес-стратэгіі і ідэалогіі грунтуюцца на канвертацыі чужой крыві і бяды ў таўшчыню грашовых пачкаў. Бо калі мячы — у сярпы, коп'і — у косы, а браню «абрамсаў» пераплавіць у машынабудаўнічыя станкі, будзе нібы землятрус для аднавокай піраміды. Сімвала банкноты, якая губляе сваю ўладу. Абваліцца разам з фінансавай сістэмай, а зялёныя купюры ператворацца ў каляровую паперу. Прыгожую, але ж паперу.

Сёння тыя, хто выбіраў «пэрамэны», прызнаюцца: у людзей крызіс — падмануліся неверагодныя. Тыя лофтавыя менеджары пратэстаў знішчылі б краіну. Знішчылі б не толькі з-за сваёй непрафесійнасці. Гэта зразумела нават пасля трох хвілін любой іх прамовы. Знішчылі б, бо яны выконваюць такі загад.

Як яны верашчалі: беларусаў улады пасылаюць ва Украіну. А самі ў гэты момант збіралі банды нацмэнаў і яшчэ данаты збіралі для ўсялякіх «каліноўцаў». Беларусы, пачуйце, якая яна — пачварная пятая калона. Робіць тое самае, у чым фэйкава абвінавачвае іншых. Сапраўдныя твары пратэсту.

Ды і сама гэтая банда, пішу «банда», каб не апаганіць назвы вайсковых фарміраванняў — атрад ці рота. Дык вось, у гэтых «калёнах» і жук, і жаба. Тут і сапраўды неверагодныя — тыя, што зброю ўмеюць выкарыстоўваць толькі дзеля сэлфі. Тут і збеглыя беспрацоўныя: у Польшчы ці Літве больш не кормяць за тэатральнае біццё кулаком сябе ў грудзі і рэпліку: «я — апазыцыянер». І апошняя кагорта — воіны Светы — нацыяналісты, радыкалы, футбольныя фанаты. Вось гэтая публіка і пакінула б у нашай краіне крывавы след з сімвала іх пратэсту. Менавіта гэтая кагорта падлічваць галасы ішла з каменем у руках і «кактэйлямі Молатава» ў заплечніках. Гэта яны намагаліся ператварыць Беларусь ва Украіну. Тады дасталася ўсім. І нават тым, хто запэўніваў: гэта — іншае.

Адэпты вулічных хваляванняў, аматары ахоўваць птушак альбо абараняць інтарэсы ўсялякіх гендарных дэвіянтаў за сорасаўскія грошы. «Гуманісты»... Што яны робяць у адным шэрагу з сучаснымі ўкраінскімі васюрамі? Тымі, хто распінае і паліць людзей. Што яны робяць з жанчынамі — нават пісаць брыдка і страшна. І ўсё гэта было масава. І задоўга да таго, як рускія салдаты прыйшлі вызваляць Данбас.

«Каліноўцы», што вы робіце ў адным акопе з палітычнымі нашчадкамі карнікаў, якія знішчылі Хатынь? Што ўжо пасля Перамогі вешалі, адсякалі галовы і палілі жыхароў памежных вёсак на Паўднёвым Палессі. Маўчалі, вельмі доўга маўчалі беларусы. Баяліся пакрыўдзіць. Суседзяў... Якія нават цяпер намагаліся расправіцца з нашымі дальнабойшчыкамі. «Каліноўцы», вашы паплечнікі — нашчадкі забойцаў беларусаў. Вы падтрымліваеце тых, хто носіць на сваіх сцягах эмблемы, пад якімі адбываўся генацыд беларусаў. У каго яшчэ ёсць пытанні да спецаперацыі супраць нацбатаў? Засталіся? Тады замест іншаземных курортаў праедзьцеся па памежных з Украінай беларускіх вёсках і спытайце, чаму і ад чыіх рук у 1946—1952 гадах гінулі людзі. Пасля гэтага «каліноўцам» немагчыма апраўдаць свае дзеянні ні дэмакратыяй, ні «ліцвінствам», нават неадназначны Каліноўскі з агідай ставіўся б да вашых «подзвігаў».

Бо баевікі запэцкалі нацыяналістычным брудам не толькі імя беларусаў, але нават ярка прадэманстравалі сапраўдную мэту заходняга праекта «беларуская апазіцыя». Зрабіць нашу краіну Антырасіяй. А людзей — накіроўваць у пекла. Каб яны альбо працавалі на чужыя інтарэсы, альбо гінулі за іх. З часоў Кушаля нічога не змянілася. Авэ, Захад, марытуры тэ салютант («Тыя, хто ідзе на смерць, вітаюць цябе»).

Героі — гэта рабяты, якія ахоўваюць граніцу. Не дазваляючы нацыяналістам паўтарыць пасляваенныя «подзвігі» бандэраўцаў. Героі — гэта Нічыпорчык, Куканенка, Федарук, Гвішыані альбо Рома Кагадоўскі. Герой — кожны беларускі вайсковец. А яшчэ героямі я лічу тых супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, хто прафесійна знаходзіць адурманеных «Тэлеграмам» «воінаў», што імкнуцца трапіць у «калёны каліноўцаў». Так, іх прыцягваюць да адказнасці, але выратоўваюць ім жыццё.

Бо тыя, хто хацеў ператварыць нашу Беларусь у майданутую Украіну, самі ператвараюцца ў майданных злачынцаў. І калі ў жывых яшчэ ёсць хоць бы маленечкі шанц вярнуцца ў бацькоўскі куток, то ў «дэнацыфікаваных» — толькі чужая зямля. Шкада бацькоў гэтых «каліноўцаў». Вочы агітатараў «за дэмакратыю і перамены» яны могуць убачыць толькі ў Інтэрнэце. А тыя працягваюць ва ўтульных апартаментах цытаваць чужыя думкі па тэлесуфлёры — заклікаць сваіх прыхільнікаў ісці ў рэкруты...

Звяртаюся да ўсіх, хто гарлапаніў: «верым, можам, пераможам». Вы не верыце ў відавочнае, не можаце зразумець, што адбываецца. Вы — тыя, якія не перамаглі.
І дзякуй богу!

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.