Вы тут

Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта на Славянскім базары - Анатолю Ярмоленку і ансамблю «Сябры»


Беларускі выканаўца Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры» ўдастоены ў гэтым годзе спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў артыстам ўзнагароду падчас цырымоніі адкрыцця XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

«Дарагія сябры, прыемна быць у гэтай зале. Я ўжо немалады палітык, адчуваю гэтую аўру, гэтую адкрытасць, шчырасць. Мяне ў гэтым плане не падманеш, вы сапраўдныя. Дзякуй вам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Ярмоленка адзначыў, што сама назва ўзнагароды сімвалічная: у нашай краіне і за яе межамі, у нашых суседзяў заўсёды павінны быць мір і паразуменне. Па яго словах, выдатна, што ёсць такі выдатны фэст, як «Славянскі базар у Віцебску». Артыст падкрэсліў, як важна было захаваць фестываль. Беларусы могуць ганарыцца тым, што ім гэта ўдалося.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.