Вы тут

Дзве асноўныя прычыны, чаму мужчына астыў і аддаліўся


Як бы мужчына ні кахаў сваю партнёрку, у яго перыядычна ўзнікае жаданне эмацыянальна аддаліцца ад яе. Многія робяць гэта неўсвядомлена і не лічаць патрэбным тлумачыць. У многiх выпадках гэта не залежыць ад іх валявога рашэння або выбару. Гэта адбываецца з усімі мужчынамі, і тут ужо нічога не зробіш. Тут няма ні яго, ні яе віны. «Сыход мужчыны ў сябе» — натуральны цыкл. Жанчынам, як правіла, ўласціва няслушна трактаваць «сыход у маўчанне», таму што самі яны звычайна аддаляюцца ад партнёра па зусім іншых прычынах. Калі ён пакрыўдзіў яе і яна не хоча, каб гэта адбылося зноў, ці калі ён, здзейсніўшы тую ці іншую памылку, расчараваў. Вядома, і мужчына можа аддаліцца ад партнёркі па аналагічных фактарах, аднак ён сыходзіць у маўчанне нават тады, калі здавалася б у адносінах усё як мае быць. Так, ён кахае яе, давярае — і раптам адхіляецца. А затым, самастойна вяртаецца, без якіх-небудзь намаганняў з боку жанчыны. Партнёрка не разумее, што адбываецца. Яе накрывае трывога і разгубленасць. Ён жа быў такі ўважлівы і клапатлівы, як раптам стаў адчужаным і такім чужым. Я, мусіць, яго пакрыўдзіла, мусіць, ён нешта пазнаў пра мяне і кінуў.


Мужчына сыходзіць у маўчанне з адной мэтай — задаволіць сваё запатрабаванне ў незалежнасці і самастойнасці.

Парадокс: чым больш жанчына імкнецца растлумачыць прычыну аддалення і зблізіцца, тым больш партнёр аддаляецца.

Насамрэч нармальная мужчынская рэакцыя — сыходзіць у маўчанне — каб падумаць. Цалкам аддаліўшыся ад партнёркі, ён нечакана пачынае адчуваць непераадольнае запатрабаванне ізноў адчуць яе каханне і клопат. Менавiта адзінота дае магчымасць перазагрузіцца і аўтаматычна падштурхоўвае кахаць і клапаціцца з падвойнай сілай. Вярнуўшыся, мужчына падключаецца да іх адносін на тым самым узроўні, з якога сышоў. Яму не патрэбен час на тое, каб нанава зблізіцца з дзяўчынай. Максімальна аддаліўшыся мужчына вяртаецца назад, напоўнены новымі сіламі і пачуццямі. Той жа самы чалавек, які, здавалася, быў халодны і абыякавы, раптоўна не можа жыць без сваёй партнёркі. Ён зноў адчувае запатрабаванне ў збліжэннi.

Мужчына нават не здагадваецца, як жанчыну раніць яго маўчанне.

Менавіта ў моманты перапынкаў мужчыны прымаюць важныя для сябе рашэнні.

Вельмі важна, каб жанчыны зразумелі: чым больш «пераследваеш» мужчыну, спрабуеш растлумачыць сітуацыю і імкнешся захаваць эмацыянальную блізкасць, тым мацней ён аддаляецца. Бо яму трэба «адцягнуцца» па- максімуме, інакш ён проста не зможа адчуць, наколькі яму важная жанчына і як патрэбна яе каханне.

Маўчанне партнёра часта ўспрымаецца як страта кантролю над сітуацыяй, узнікае паніка і ўяўленне малюе страшную карціну: партнёр пакрыўдзіўся, кінуў, перадумаў, знайшоў іншую.

Гэта звычайна прыводзіць партнёрку ў замяшанне, бо, калі ініцыятарам аддалення па якой-небудзь прычыне бывае сама жанчына, ёй цяжка адразу вярнуцца на ранейшы ўзровень стасункаў: для гэтага патрабуецца час. Калі яна не разумее, што мужчыны ў гэтым плане зусім іншыя, яна, хутчэй за ўсё, не паверыць у яго шчырае раптоўнае жаданне зноўку зблізіцца і адштурхне партнёра. Перш чым зноў адкрыцца душой насустрач партнёру, які нечакана вярнуўся, жанчына павінна пачакаць, пагаварыць з ім, каб адчуць давер. Мужчынам таксама варта мець на ўвазе гэтае адрозненне.

Маўчанне — як маніпуляцыя. Жанчынам варта навучыцца адрозніваць калі мужчына адкрыта маніпулюе і калі сапраўды аддаляецца, каб задаволіць сваё запатрабаванне ў незалежнасці. Манiпулюючы, большая частка мужчын наогул адмаўляецца несці якую-небудзь адказнасць, выкарыстоўваючы толькі метад паўзы. Ён дазваляе сабе трымаць у вечным страху жанчыну і нічога не рабіць для яе. Спадзяецца, што ў гэтым выпадку яна сама адмовіцца ад яго. 

У такім выпадку мужчына наўмысна ігнаруе жанчыну. Ён ігнаруе вашы паведамленні і адыходзіць ад пытанняў, каб выклікаць страх страты і прымусіць адмовіцца ад сваіх прэтэнзій. Калі гэта так, значыць, усе свае адносіны ён будуе выключна на паўзах і маніпуляцыях. Iнакш ён будаваць іх не захоча, тады адназначна развітайцеся з ім.

  • Мужчына адэкватны, вытрымае паўзу і адкажа, хай не адразу, але адкажа.
  • Маніпулятар або выпадковы чалавек, якому не вельмі ўсё гэта і трэба, знікне.

На адных паўзах, калi чалавек адэкватны, можна пабудаваць выдатныя адносіны, яны падаграваюць пачуцці ў мужчын, бо страх страты і каханне — часта звязаныя.

У любой незразумелай для вас сітуацыі (калі ў вас сумневы, вы не ведаеце, як паступіць), вазьміце паўзу, і праблема вырашыцца сама сабой.

Наогул, маўчанне, хоць і з’яўляецца ў многіх выпадках маніпуляцыяй, але лічыцца інтэлігентным спосабам вырашэння многіх пытанняў.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА.

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.