Вы тут

Крэдыты становяцца больш даступнымі


Літаральна з першых дзён жніўня Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах, звязаныя з будаўніцтвам жылля нашым насельніцтвам.


Згаданым фінансавым інстытутам з 1 жніўня зніжаюцца працэнтныя стаўкі да 17,5 % гадавых па зноў заключанных крэдытных дагаворах для дакрэдытавання грамадзян, якія да гэтага заключылі ў банку такія дагаворы на фінансаванне нерухомасці з дзяржпадтрымкай.

Акрамя таго, цяпер стаўкі для грамадзян, якія заключылі дагаворы на будаўніцтва жылля (без падтрымкі дзяржавы) з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі), знізілі і складуць 19,5 % гадавых. Таксама банк зноў пачынае выдаваць крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у розных забудоўшчыкаў незалежна ад формы ўласнасці пад 21,5 % гадавых.

Як і раней, можна скарыстацца партнёрскай праграмай «Іпатэка з намі» з партнёрамі-дзяржзабудоўшчыкамі, у тым ліку і з новымі — ДВА «Мінскбуд» і ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат». Пры гэтым стаўка па дадзеным крэдытным прадукце ў грэйс-перыяд складзе ад 10,5 % гадавых. Гадавая стаўка па крэдыце «Іпатэка экспрэс» на куплю нерухомасці цяпер складае 21,5 %.

Як адзначыла прэс-служба Беларусбанка, змены закрануць і пакупнікоў аўтамабіляў Geely. Стаўка па крэдыце па заканчэнні грэйс-перыяду зніжана да 19,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 7,75 %). На працягу грэйс-перыяду стаўка па крэдыце складзе 8,0 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 4 %).

Да 19,75 % гадавых апусціліся працэнтныя стаўкі па новых авердрафтных крэдытах з тэрмінам прадастаўлення і пагашэння — адзін год.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.