Вы тут

У Беларусі сіноптыкі абяцаюць пацяпленне напрыканцы тыдня


Пацяпленне напрыканцы тыдня абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні з паўночна-заходнімі патокамі на тэрыторыю Беларусі працягне паступаць халаднаватая паветраная маса. Істотных ападкаў па краіне не прагназуецца.

У сераду, 10 жніўня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 8—15 градусаў. Днём слупок тэрмометра паднімецца да плюс 20—26.

У чацвер, 11 жніўня, сіноптыкі таксама абяцаюць пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 22—28 градусаў цяпла.

Па папярэдніх прагнозах, у канцы тыдня чакаецца тэндэнцыя да пацяплення. Так, у пятніцу, 12 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. У начны час тэмпература паветра складзе плюс 8—15 градусаў, а па поўдні краіны чакаецца да плюс 17 градусаў. Максімальная тэмпература днём будзе плюс 24—30 градусаў.

У суботу, 13 жніўня, пераважна па паўднёвай палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—17 градусаў, а па поўдні — плюс 19 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 24—30 градусаў, у паўднёвых раёнах — да плюс 32 градусаў.

У нядзелю, 14 жніўня, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы — плюс 12—18 градусаў, а па поўдні — плюс 20 градусаў. Днём слупок тэрмометра падымецца да плюс 24—30 градусаў, па поўдні краіны — да 32.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.