Вы тут

Навуковы цэнтр «Вектар» падаў заяўку на рэгістрацыю першага расійскага прэпарата супраць воспы


Навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» падаў заяўку на рэгістрацыю першага расійскага прэпарата супраць воспы. Аб гэтым паведамляе РИА Новости са спасылкай на дзяржаўны рэестр лекавых сродкаў.


У дакуменце сказана, што прэпарат будзе рабіцца ў капсулах.

Паведамляецца, што расійскі прэпарат пад назвай «НИОХ-14» эфектыўны супраць любых відаў воспы, у тым ліку і вірус воспы малпаў. Ён паспяхова прайшоў усе стадыі даклінічных выпрабаванняў і першую фазу клінічных выпрабаванняў на добраахвотніках.

Перавагай лекаў з’яўляецца нізкая таксічнасць і нізкая эфектыўная доза.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.