Вы тут

Штам амікрон-ніндзя выяўлены ў Беларусі


У Беларусі выяўлены штам амікрон-ніндзя. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка, перадае прэс-служба Мінздароўя


«Новы варыянт амікрона, які яшчэ называюць ніндзя, выявілі ў хворых на кавід у Віцебску і Мінску. Можам гаварыць аб пачатку цыркуляцыі названага штама. РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на пастаяннай аснове вядзецца маніторынг цыркуляцыі штамаў. Мы не чакаем нейкіх змяненняў у плане лячэння, а таксама па клініцы і цяжкасці ходу хваробы. Хоць у сусветнай прэсе існуе меркаванне, што штам больш кантагіёзны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж такі перакананы, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змянення пратаколаў не трэба», — расказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго слоў, размова ідзе пра двух захварэўшых, на гэты час захворванне ў іх ідзе ў лёгкай форме. «Калі гаварыць пра цыркуляцыю штамаў, то варыянт стэлс завяршае сваю цыркуляцыю ў нас, яна на ўзроўні 8 працэнтаў. А 92 працэнты — гэта амікрон ВА.4 і ВА.5. Усе варыянты амікрона выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы. Вынікі даследаванняў па геномным наглядзе ў нашай краіне даюць магчымасць поўнасцю кантраляваць сітуацыю», — адзначыў намеснік міністра.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ўсе наяўныя ў краіне вакцыны дазваляюць абараніць чалавека ад цяжкага ходу захворвання на COVID-19. Спецыялісты ўпэўнены, што знізіць рызыку заражэння дапамогуць вакцынацыя, бустарная (паўторная) вакцынацыя, нашэнне масак і праветрыванне памяшканняў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.