Вы тут

Еўразійскі чэмпіянат прафесійнага майстэрства пройдзе ў Расіі


Ключавая задача чэмпіянату — атрыманне краінамі новых уменняў і вопыту з мэтай далейшага маштабавання гэтых практык і тэхналогій для ўдасканалення сваіх нацыянальных сістэм падрыхтоўкі кадраў. Правядзенне чэмпіянату будзе садзейнічаць развіццю прафесійных супольнасцяў і сінхранізацыі стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі па найбольш запатрабаваных і перспектыўных для еўразійскіх краін рабочых прафесіях, а таксама фарміраванню і ўкараненню міжнацыянальнай сістэмы незалежнай ацэнкі і прызнання кампетэнцый.


У рамках Еўразійскага Чэмпіянату 2022 у перыяд з 15 па 19 жніўня ў Маскве пачынаюцца спаборніцтвы па асобных кампетэнцыях.

У конкурсе прафесійнага майстэрства ад Рэспублікі Беларусь па кампетэнцыі «Сухое будаўніцтва і тынковачныя работы» прыме ўдзел канкурсант Максім Варажбіт, уладальнік залатога медаля рэспубліканскага чэмпіянату прафесійнага майстэрства 2020 года, выпускнік філіяла РІПА «Індустрыяльна-педагагічны каледж», цяпер малады спецыяліст — майстар вытворчага навучання ў Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 12 будаўніцтва. У складзе нацыянальнай каманды і эксперт Аляксандр Іўчанка, кіраўнік службы маркетынгу ААТ «Белгіпс».

У кампетэнцыі «Цагляны мур» Беларусь прадставяць педагагічныя работнікі Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 5 транспартнага будаўніцтва — канкурсант Раман Ціхановіч, выпускнік ліцэя, уладальнік залатога медаля рэспубліканскага чэмпіянату прафесійнага майстэрства ў 2020 годзе, а цяпер малады спецыяліст, майстар вытворчага навучання, і эксперт Уладзімір Дудараў — тытулаваны майстар вытворчага навучання з багатым вопытам удзелу ў конкурсным руху. 

Афіцыйная цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 8 верасня ў Саранску. (Рэспубліка Мардовія). Асноўнай пляцоўкай стане «Саранск-Арэна». Сярод тэматычных блокаў праграмы — адукацыйныя інтэнсівы і дзелавая гульня, а таксама выступленні актывістаў руху, спонсараў і партнёраў, якія раскажуць аб паспяховых праектах, дзеючых рэгіянальных практыках і гісторыі сваіх дасягненняў.

Плануецца, што ў вочным фармаце выступяць амаль 100 удзельнікаў і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці з краін еўразійскай прасторы. І больш за 200 замежных канкурсантаў і экспертаў прымуць удзел у чэмпіянаце на адлегласці. Экспертаў, майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў, якія рэалізуюць праграмы прафпадрыхтоўкі, апроч спаборніцкай часткі, чакае вялікі блок па прафесійным і метадычным навучанні.

У склад каманды Рэспублікі Беларусь уваходзяць пераможцы адборачных этапаў і прызёры IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства 2020 года.

Рэалізацыя праграмы чэмпіянату прадугледжана ў дыстанцыйна-вочным фармаце з прымяненнем размеркаваных пляцовак у краінах еўразійскай прасторы. Зборная Беларусі ўдзельнічае ў 19 кампетэнцыях: 12 — у вочным фармаце і 7 кампетэнцый арганізаваны ў дыстанцыйным фармаце. У вочным фармаце прадстаўлены наступныя кампетэнцыі: «Зварачныя тэхналогіі», «Электроніка», «Электрамантаж», «Малярныя і дэкаратыўныя работы», «Мабільная робататэхніка», «Сталярная справа», «Цырульніцкае мастацтва», «Тэхналогія моды», «Хлебапячэнне», «Кузаўны рамонт», «Плотніцкая справа», «Рамонт і абслугоўванне легкавых аўтамабіляў». 

Конкурсныя пляцоўкі і дзелавая праграма чэмпіянату будуць праходзіць да 12 верасня. Спаборніцтвы завершацца цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота fototerra.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.