Вы тут

Сумесны праект рэалізоўваюць літаратуразнаўцы Казахстана і Беларусі


У Інстытуце літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава (Алматы, Казахстан) рыхтуецца да выдання навуковы зборнік «Літаратура Казахстана ў замежных крыніцах», дзе знойдзецца месца і беларускім публікацыям. 


Фота: pixabay.com

Пра грунтоўны навуковы праект расказвае казахстанскі літаратуразнаўца кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева: 

Сёння вельмі важную ролю для паразумення народаў, усведамлення, што культуры, пытанні ідэнтычнасці розных народаў і нацый носяць роўны характар, адыгрывае літаратурная дыпламатыя. Ці можна сказаць і так — літаратурная інтэграцыя. Вырашыўшы паказаць, якія краіны, якія літаратуразнаўчыя школы ўважлівыя да нацыянальнай літаратуры Казахстана, мы паказваем тым самым і свае зацікаўленні ў стасунках, у пашырэнні сувязяў, у жаданні адкрываць новыя прасторы, шырэй адчыняць дзверы казахстанскага прыгожага пісьменства і іншым літаратурам. У праекце «Літаратура Казахстана ў замежных крыніцах» адлюструем, якія публікацыі пра творчасць пісьменнікаў Казахстана, якія апавяданні, вершы, паэмы літаратараў Казахстана здзейсніліся ў апошні час і ў Беларусі. У прыватнасці, на старонках часопісаў «Полымя», «Нёман», у газеце «Літаратура і мастацтва». Рады, што ў склад рэдакцыйнай калегіі навуковага зборніка ўвайшоў і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. Дарэчы, поруч з казахстанскімі калегамі ў праекце задзейнічаны і Пламен Антонаў з Балгарыі, Ірма Раціяні з Грузіі, Георгій Прахін з Расійскай Федэрацыі.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.