Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» выступае асноўным арганізатарам Міжнароднай анлайн/афлайн канферэнцыі «Бібліятэка. Болей чым заўсёды», якая пройдзе ў Мінску 21 верасня.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, кніжных выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, устаноў навукі, культуры і адукацыі. З просьбай пракаменціраваць падзею, якая праз некаторы час прыцягне ўвагу кнігазнаўцаў Беларусі і суседніх краін, мы звярнуліся да кіраўніка ДУ «Цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк г. Мінска» Алены Мацвеевай. І вось што пачулі ў адказ:
— Поруч з намі арганізатарамі канферэнцыі выступаюць упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларуская бібліятэчная адукацыя. Інфармацыйную падтрымку забяспечвае Выдавецкі дом «Звязда». Асноўнымі накірункамі ў працы канферэнцыі стануць такія напрамкі: «Адкрытая бібліятэка: новыя праекты і праграмы»; «Выкарыстанне анлайн-сервісаў як інстумент прыцягнення ўвагі да бібліятэкі»; «Аўтаматызаваныя інфармацыйныя бібліятэчныя сістэмы. Новыя магчымасці»; «Праекты па прасоўванню кнігі і чытання»; «Бібліятэка роўных магчымасцяў. Формы ўзаемаедзення з карыстальнікамі з інваліднасцю»; «Выдавецкі і кніжны рынак — бібліятэкам». Да 25 жніўня прымаем даклады, рэгіструем удзельнікаў канферэнцыі «Бібліятэка. Болей чым заўсёды». Вельмі спадзяёмся на шырокі ўдзел і бібліятэкараў, выдаўцоў, гісторыкаў кнігі з розных краін. Ужо дакладна ведаем, што будуць выступаць з дакладамі, паведамленнямі і калегі з Расійскай Федэрацыі, дарэчы, з самых розных рэгіёнаў, з Казахстана, Узбекістана, нават з Кітайскай Народнай Рэспублікі таксама будуць удзельнікі.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pexels.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.