Вы тут

У Кітаі абнавілі «чырвонае» папярэджанне ў сувязі з анамальнай спёкай


Нацыянальны метэаралагічны цэнтр Кітая абнавіў папярэджанне найвышэйшага — «чырвонага» — узроўню ў сувязі са спякотным надвор’ем у многіх рэгіёнах краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле звестак цэнтра, сёння ў дзённы час месцамі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, правінцыях Шэньсі, Хэнань, Аньхой, Цзянсу, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь, Сычуань, гарадах цэнтральнага падпарадкавання Шанхай і Чунцын тэмпература паветра будзе дасягаць ад 35 да 39 градусаў па Цэльсіі.

У некаторых раёнах правінцый Сычуань, Шэньсі, Аньхой, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Чжэцзян, гарады Чунцын і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна слупок тэрмометра можа перавысіць адзнаку 40 градусаў па Цэльсіі, паведамілі ў цэнтры. Ведамства рэкамендуе мясцовым уладам прыняць экстраныя меры па барацьбе з анамальнай спёкай, прыпыніць работы на адкрытым паветры, пільна сачыць за забеспячэннем супрацьпажарнай бяспекі і ўдзяліць асаблівую ўвагу ўразлівым групам насельніцтва.

Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі абазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.