Вы тут

Жыхар Гродна выкінуў бутэльку ў акно і пашкодзіў аўтамабіль


67-гадовы жыхар абласнога цэнтра пачаў раніцу з ужывання спіртнога. Мужчына спустошыў бутэльку невялікага аб’ёму. Яму было лянота выкідваць тару ў урну, таму шпурнуў яе ў акно.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, бутэлька прызямлілася прама ў прыпаркаваную Audi A4 і разбіла задняе шкло. У хуткім часе ўладальнік транспартнага сродку заўважыў пашкоджанні і паведаміў аб усім у праваахоўныя органы. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба грамадзяніна, які выкінуў бутэльку, была ўстаноўлена. Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Раней мужчына праблем з законам не меў. 

Па інфармацыі УУС аблвыканкаам, падобнага кшталту злачынствы не рэдкасць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. На жаль, многім грамадзянам лянота ісці да ўрны для смецця, і ў выніку яны становяцца фігурантамі крымінальных спраў. Варта адзначыць, што ў гэтым інцыдэнце пацярпела толькі маёмасць грамадзяніна. У некаторых выпадках выкінутыя рэчы падалі на галовы людзей.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.