Вы тут

Яблычны Спас


Свята Прэабражэння Гасподняга, у народзе Яблычны Спас, — у вялікай пашане ў беларусаў, са святам спалучана шмат народных звычаяў. У царкву нясуць асвячаць яблыкі ды іншыя плады. Пасля таго іх можна есці, а раней забаранялася. У вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна па традыцыі з самай раніцы наведваюць магілы родных і блізкіх, прыносяць ім садавіну новага ўраджаю.


Ва ўсіх храмах і прыходах у гэты дзень святочная служба. Настаяцель храма Богаяўлення ў вёсцы Сімонічы Лельчыцкага раёна айцец Ян пасля правядзення службы ў родным храме,дзе асабліва шануюць прызнанага праваслаўнай царквой велікамучаннікам цара Мікалая,расстралянага ў 1918 з усёй сям’ёй бальшавікамі, традыцыйна асвятляе яблыкі, грушы, вінаград ураджаю гэтага года сваім аднавяскоўцам. Затым, сядаючы за руль сваёй легкавушкі, айцец Ян аб’язджае даручаныя яму прыходы ў вёсках Тонеж, Іванова Слабада і Сярэднія Печы Лельчыцкага раёна. А архітэктар з Мінска Ірына Язерская, прыехаўшы ў дом свайго бацькі Уладзіміра, заспела небывалы ўраджай яблыкаў у сваім садзе вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна

Віктарў Драчоў, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.