Вы тут

Сергеенка: У краіне створаны ўсе ўмовы для вучобы


У краіне створаны ўсе ўмовы для вучобы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на адкрыцці фізкультурна-аздараўленчага комплексу МІПСА, перадае БелТА.


«Сёння студэнцкая сям’я нашай краіны папоўнілася амаль 50 тыс.юнакоў і дзяўчат, якія сядуць за парты аўдыторый ВНУ і пачнуць новы этап свайго жыцця ў студэнцкіх калектывах. Гэты дзень асаблівы не толькі для студэнтаў першых курсаў, але і для ўсёй студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Скончылася лета, скончыліся экзамены, прайшлі тэсты, пачынаецца новы этап. Хацелася б пажадаць усім вучням, студэнтам авалодваць ведамі. У краіне для гэтага створаны ўсе ўмовы», — сказаў Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадаў студэнтам паспяхова спасцігаць навукі і ўліцца ў новыя калектывы.

«Жадаю вам прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, удасканальваць сваю пазіцыю як грамадзяніна, як патрыёта. Упэўнены, што сёння на ўроку, які правядзе кіраўнік дзяржавы з усімі прадстаўнікамі сістэмы адукацыі, аб гэтым будзе ісці размова. Там будзе гаварыцца пра ўрокі гісторыі, пра тое, як трэба шанаваць, берагчы нашу краіну, пра тое, што адбываецца вакол, якая міжнародная абстаноўка, якому забыццю надаецца гістарычная памяць розных перыядаў, у першую чаргу Вялікай Айчыннай вайны. Вось на гэтых слаўных традыцыях нашай краіны неабходна выхоўваць і вучыць нашу моладзь у школах, тэхнікумах, ВНУ», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс адносіцца да міжнароднага ўніверсітэта МІПСА. Ён будзе адкрыты як для студэнтаў ВНУ, так і для жыхароў мікрараёна. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, кіраўніцтва МІПСА, студэнты і першакурснікі ВНУ. Пасля мерапрыемства госці сустрэліся са студэнтамі і супрацоўнікамі універсітэта.

Фота БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.